Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Швейцарскай Канфедэрацыі Алену Берсэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Алена
Берсэ і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём заснавання
Канфедэрацыі.
"Упэўнены, што агульная зацікаўленасць нашых дзяржаў у захаванні бяспекі і
стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, плённыя двухбаковыя сувязі ў розных галінах
ствараюць спрыяльныя ўмовы для далейшай актывізацыі і якаснага павышэння
ўзроўню беларуска-швейцарскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.