Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём германскага адзінства.
"Упэўнены, што агульная зацікаўленасць Беларусі і Германіі ў захаванні бяспекі і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, павышэнні дабрабыту грамадзян, актыўнае ўзаемадзеянне ў розных галінах з’яўляюцца добрымі перадумовамі для пашырэння супрацоўніцтва ў інтарэсах нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.