Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Аўстрыі Хайнцу Фішэру з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.

    Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым пашырэнні двухбаковых сувязей і развіцці плённага супрацоўніцтва з Аўстрыяй.