Віншаванне Ёхану Шнайдэру-Аману з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ёхана Шнайдэра-Амана з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарыі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на пашырэнне палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Швейцарыяй, далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах у інтарэсах народаў абедзвюх краін.