Віншаванне Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія гады ўплыў Катара ў рэгіёне Блізкага Усходу і на міжнароднай арэне пастаянна расце. У наступным годзе краіна прыме ў сябе чэмпіянат свету па футболе, які стане знакавай спартыўнай падзеяй сусветнага маштабу.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе значную ўвагу развіццю супрацоўніцтва з Катарам. У гэтым годзе краіны адзначылі 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін.

    "Упэўнены, што двухбаковае ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Дохай, якое заснавана на прыцыпах дружбы і ўзаемнай павагі, будзе паспяхова развівацца па ўсіх напрамках на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.