Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, Наследнага прынца шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў шчырае імкненне да далейшага пашырэння плённага супрацоўніцтва, адзначыўшы, што для Беларусі Кувейт - важны і надзейны партнёр у рэгіёне Блізкага Усходу.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць у хуткім часе існуючы патэнцыял пашырэння двухбаковых адносін, у першую чаргу ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах", - гаворыцца ў віншаванні.