Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.