Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт і Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў адносіны дружбы і даверу паміж Беларуссю і Кувейтам, якія з'яўляюцца надзейнай  асновай узаемавыгаднага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву.