Віншаванне Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані і народ гэтай краіны з  Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў адносіны дружбы і даверу паміж Беларуссю і Катарам, якія складаюць надзейную аснову ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву.