Віншаванне Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння.
"Вас ведаюць як перакананага прыхільніка развіцця адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, паглыблення інтэграцыйных працэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Дзмітрыя Мезенцава будзе і ў далейшым садзейнічаць яднанню брацкіх народаў Беларусі і Расіі, умацаванню ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязей, падтрыманню канструктыўнага дыялогу па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня.