Віншаванне Джону Данлэпу з назначэннем кіраўніком Мальтыйскага Ордэна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джона Данлэпа з назначэннем на пасаду Лейтэнанта Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Мальтыйскі Ордэн звязваюць многія гады дружбы і супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў. "За гэты час мы пацвердзілі статус надзейных партнёраў і аднадумцаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы шмат чаго дабіліся, але, упэўнены, яшчэ большае нас чакае наперадзе. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі, грунтуючыся на прынцыпах пераемнасці, павагі і імкнення да развіцця дыялогу, мы зможам прымножыць станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джону Данлэпу моцнага здароўя і поспехаў у яго дзейнасці.