Віншаванне Джока Відода з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Інданезіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Джока Відода з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія.

    "Упэўнены, што Вашы вопыт і палітычная мудрасць будуць і далей садзейнічаць прагрэсіўнаму развіццю і працвітанню краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з Інданезіяй і ўмацаванню дружалюбных адносін паміж двума народамі, выказаў надзею на актыўнае пашырэнне беларуска-інданезійскага дыялогу на ўсіх узроўнях.

    "Карыстаюся гэтым выпадкам, каб запрасіць Вас наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам у зручны час", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.