Віншаванне дырэктару Брытанскай алімпійскай асацыяцыі лорда Себасцьяна Коэ з выбраннем на пасаду прэзідэнта IAAF

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дырэктара Брытанскай алімпійскай асацыяцыі лорда Себасцьяна Коэ з выбраннем на пасаду прэзідэнта IAAF.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Себасцьяну Коэ поспехаў на новай пасадзе і запэўніў, што Беларусь заўсёды будзе адданая алімпійскім прынцыпам і прадоўжыць усямерна ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы.