Віншаванне Драўпадзі Мурму з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Індыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Драўпадзі Мурму з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Індыі.
"Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, за апошнія 30 гадоў паміж нашымі дзяржавамі склаліся сапраўды цёплыя, узаемапаважлівыя, даверныя адносіны. Прыемна адзначыць, што сёння двухбаковае супрацоўніцтва выходзіць за рамкі звычайных экспартна-імпартных аперацый і мае ўхіл да пабудовы больш глыбокай кааперацыі ў галінах фармацэўтыкі, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні беларуска-індыйскага дыялогу ў сферах узаемнага інтарэсу і пажадаў Драўпадзі Мурму моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Індыі - міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.