Віншаванне Дорыс Лойтхард з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Дорыс Лойтхард з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці і пашырэнні беларуска-швейцарскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, умацаванні канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі па лініі міжнародных арганізацый.