Віншаванне да 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы да 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі.
"Гісторыя абаронцаў граніц - гэта яркая і гераічная старонка летапісу нашай Радзімы. Мы па праву ганарымся подзвігамі пагранічнікаў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за Айчыну", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашняе пакаленне воінаў у зялёных фуражках беражліва захоўвае і прымнажае баявыя традыцыі сваіх папярэднікаў. "Праяўляючы пільнасць і прафесіяналізм, вы забяспечваеце надзейную перашкоду сучасным выклікам і пагрозам пагранічнай бяспецы, прымаеце ўсе неабходныя меры для абароны рубяжоў нашай дзяржавы", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што асабовы склад органаў пагранічнай службы і ў далейшым будзе канкрэтнымі справамі апраўдваць высокі давер беларускага народа, прыкладзе ўсе сілы, вопыт і майстэрства для забеспячэння стабільнасці і парадку на дзяржаўнай граніцы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні беларускі лідар выказаў ветэранам-пагранічнікам, якія беззапаветна ахоўвалі граніцы Айчыны.