Віншаванне члену нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Кірылу Грышчанку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Кірыла Грышчанку з перамогай і заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў.

    "У фінальнай схватцы з моцным і знакамітым сапернікам ты праявіў сілу волі, сапраўдны мужчынскі характар і не ўпусціў сваю перавагу, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ты апраўдаў надзеі беларускіх аматараў грэка-рымскай барацьбы і трэнераў, якія ўкладаюць душу ў падрыхтоўку кожнага спартсмена".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кірылу Грышчанку моцнага здароўя, удачы і новых перамог.