Віншаванне члену нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Веры Лапко
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Веру Лапко з заваяваннем першага юніёрскага тытула на турніры "Вялікага шлема" Australian Open.
"Сёння на тэнісным небасхіле ярка заззяла твая зорка, і гэта самы значны поспех беларускай школы тэніса на юніёрскім узроўні за апошнія 11 гадоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы свайму таленту, працавітасці і самаадданасці Вера Лапко зможа яшчэ не раз парадаваць беларускіх балельшчыкаў, дабівацца гучных перамог і на дарослым узроўні.
Прэзідэнт пажадаў спартсменцы і ўсёй жаночай зборнай здароўя, шчасця і ўдачы ў матчы Кубка Федэрацыі ў горадзе Квебек.