Віншаванне члену нацыянальнай каманды Беларусі па канькабежным спорце Ігнату Галавацюку
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па канькабежным спорце Ігната Галавацюка з заваяваннем золата на юніёрскім чэмпіянаце свету ў кітайскім Чанчуні.
"Табе пакарылася важная для нашай краіны вяршыня. Гэты медаль і апошнія рэзультаты юніёрскай каманды даюць балельшчыкам надзею на адраджэнне ў Беларусі слаўных традыцый канькабежнага спорту", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў трэнерам і членам каманды.
"Шчыра жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця і выдатных перамог на лядовых дарожках свету!" - пажадаў Прэзідэнт.