Віншаванне члену нацыянальнай каманды па біятлоне Дзінары Алімбекавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дзінару Алімбекаву з упэўненым пачаткам сезона і яркай перамогай у спрынтарскай гонцы ў Хохфільцэне.
"Сёння ты дабілася выдатнага выніку на этапе Кубка свету, узняўшы беларускі сцяг на першы радок падагульняючага пратакола. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзінары Алімбекавай моцнага здароўя і новых поспехаў у барацьбе за майку лідара агульнага заліку.