Віншаванне членам зборнай каманды МНС па пажарна-выратавальным спорце

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў зборнай каманды МНС па пажарна-выратавальным спорце з бліскучым выступленнем на чэмпіянатах свету.

    "Вашы трыумфальныя перамогі чарговы раз прадэманстравалі свету найвышэйшы прафесіяналізм беларускіх ратавальнікаў і непахіснасць традыцый, якімі славіцца беларускі спорт. Дзякую трэнерскаму штабу і ўсім спецыялістам, якія выхавалі сапраўдных чэмпіёнаў, у гонар якіх сёння над небам Узбекістана быў узняты беларускі сцяг", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў членам зборнай каманды моцнага здароўя, дабрабыту і энергіі, не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новых перамог і высокіх узнагарод на славу Радзімы - Рэспублікі Беларусь.