Віншаванне членам нацыянальнай каманды па веласпорце з заваяваннем залатых медалёў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веласпорце з заваяваннем залатых медалёў на чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы, які праходзіць у горадзе Рычманд (ЗША).
Узнагароды вышэйшай пробы камандзе прынеслі Алена Амялюсік у каманднай клубнай гонцы і Васіль Кірыенка ў гонцы з раздзельным стартам. "Сваімі ўпэўненымі выступленнямі ў амерыканскім Рычмандзе вы пацвердзілі славу беларускага спорту", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усяму калектыву нацыянальнай каманды па веласпорце моцнага здароўя, удачы і заваявання алімпійскіх вяршынь.