Віншаванне членам нацыянальнай каманды краіны па скачках на батуце

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды краіны па скачках на батуце Івана Літвіновіча, Алега Рабцава, Андрэя Буйлова і Аляксея Дударава з выдатным стартам на чэмпіянаце свету ў Баку.

    "Дарагія Іван, Алег, Андрэй і Аляксей! Віншую вас з выдатным стартам на чэмпіянаце свету ў Баку - заслужаным золатам у камандных спаборніцтвах. Гэта ўзнагарода пацвердзіла, што ў нашай зборнай пануюць з'яднанасць, узаемная падтрымка і высокае спартыўнае майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што велізарная работа, праведзеная спартсменамі і трэнерамі, прывядзе да новых перамог на славу спорту і роднай краіны.

    Прэзідэнт таксама пажадаў ім здароўя, шчасця і ўдачы.