Віншаванне Бунянгу Варачыту з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Лаоса

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бунянга Варачыта з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што Ваш багаты палітычны і дзяржаўны вопыт будзе садзейнічаць далейшаму развіццю Лаоса", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Лаосам, актывізацыі ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.