Віншаванне біятланістцы Дзінары Алімбекавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дзінару Алімбекаву з яркім выступленнем на заключным этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе.

    "Твае поспехі і ганаровы тытул лепшай маладой біятланісткі свету - выдатны прыклад для нашай моладзі, значны ўклад у развіццё багатых традыцый беларускай школы біятлона", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў спартсменцы, яе калегам па камандзе і трэнерскаму складу здароўя і новых спартыўных дасягненняў.