Віншаванне Бідх'і Дэві Бхандары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Непала

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з Непалам, пашырэнне супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, рэалізацыю патэнцыялу беларуска-непальскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.