Віншаванне беларускім вучоным з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам.
"Сваёй упартай працай беларускія вучоныя забяспечваюць трывалую аснову для далейшага развіцця вытворчай і сацыякультурнай сфер нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы даследаванні і інавацыйныя распрацоўкі, многія з якіх пераўзыходзяць сусветныя ўзоры, садзейнічаюць паспяховаму развіццю перадавых высокатэхналагічных галін, гарантуюць дабрабыт і бяспеку Рэспублікі Беларусь".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што айчынныя навуковыя калектывы гатовы працаваць на апярэджанне, прадугадваючы запатрабаванні грамадства і дапамагаючы выбудоўваць інтэлектуальную эканоміку будучага, паколькі роля навукі ў жыцці чалавека будзе толькі ўзрастаць.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі моцнага здароўя, творчага даўгалецця і вялікіх здзяйсненняў на карысць беларускага народа.