Віншаванне беларускім гімнасткам з паспяховым выступленнем у Ташкенце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Аліну Гарнасько, Настассю Салас, Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Настассю Малаканаву, Настассю Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайбу з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Ташкенце.
"Цэлы россып медалёў, заваяваных у бескампрамісным саперніцтве з лідарамі сусветнай гімнастыкі, - выдатны вынік", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, валодаючы бліскучым майстэрствам і самабытным стылем, беларускія грацыі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў змогуць пакарыць алімпійскія вяршыні.