Віншаванне беларускім алімпійцам
Дарагія алімпійцы!
Ад усёй душы віншую вас з 25-годдзем стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Алімпійскі рух нашай краіны мае багатую і слаўную гісторыю. Мы па праву ганарымся бліскучымі выступленнямі беларускіх атлетаў, якія ўпісалі яркія старонкі ў пераможны летапіс айчыннага спорту. Іх дасягненні служаць умацаванню аўтарытэту нашай краіны, фарміруюць яе станоўчы імідж на міжнароднай арэне.
З моманту свайго ўтварэння НАК Беларусі стаў вялікай і аўтарытэтнай грамадскай арганізацыяй, якая ўнесла значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў, папулярызацыю фізічнай культуры і пашырэнне здаровага ладу жыцця.
Сёння перад Нацыянальным алімпійскім камітэтам стаяць адказныя задачы, ад вырашэння якіх у многім залежыць канкурэнтаздольнасць беларускага спорту.
У гэтым годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра адбудуцца летнія Алімпійскія гульні, і беларускі народ разлічвае на паспяховае выступленне нашых атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. Таму сёння ўсім неабходна прыкласці максімум намаганняў для забеспячэння падрыхтоўкі каманд на самым высокім узроўні.
Жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і волі да перамогі на славу беларускага спорту!