Віншаванне беларускай тэнісістцы Арыне Сабаленка з перамогай на турніры ў Мадрыдзе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў беларускай тэнісістцы Арыне Сабаленка віншаванне з перамогай на турніры ў Мадрыдзе.

    "Дарагая Арына! Віншую з чарговым трыумфам - бліскучай перамогай на турніры ў Мадрыдзе. Дзякуй за радасць, якую ты падарыла мільёнам балельшчыкаў напярэдадні Дня Перамогі. У цяжкім фінальным матчы супраць першай ракеткі свету праявіла жалезную стойкасць і волю. Упэўнены, наперадзе нас чакае яшчэ нямала яркіх імгненняў і гучных перамог у тваім выкананні. Жадаю ўпэўненасці ў сваіх сілах і ўдачы", - гаворыцца ў віншаванні.