Віншаванне Беларускаму таварыству "Веды" з 75-годдзем

    Віншаванне з 75-годдзем Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб'яднанню "Беларускае таварыства "Веды"

    Дарагія сябры!

    Прыміце шчырыя віншаванні з 75-годдзем таварыства "Веды".

    Увабраўшы ў сябе шматвяковыя традыцыі беларускага асветніцтва і лепшы вопыт савецкага руху інтэлектуалаў, ваша арганізацыя стала ініцыятарам прарыўных ідэй і папулярызацыі ведаў сярод насельніцтва. Гэта вынік упартай стваральнай працы тысяч яркіх і таленавітых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, меркаванню якіх давяраюць. Сярод іх - вядомыя вучоныя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, выдатныя спартсмены, майстры культуры і мастацтва.

    Аб'ектыўная і ўмела пададзеная інфармацыя заўсёды запатрабавана. Асабліва цяпер, калі яна з'яўляецца не толькі крыніцай навуковай ісціны і назапашанага вопыту, але і інструментам уплыву. Гэта патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і вялікай адказнасці лектара, чые словы і аўтарытэт дапамагаюць арыентавацца ў патоку падзей і фактаў, расстаўляць акцэнты як у складаных пытаннях гісторыі, так і ў сучасным грамадска-палітычным парадку дня.

    У такіх умовах ваша дзейнасць павінна быць мабільнай і гнуткай, а яе змест і формы адпавядаць духу часу і працэсам ва ўсіх сферах нашага жыцця.

    Ганаруся, што давялося працаваць у беларускіх "Ведах" і на асабістым прыкладзе спазнаць майстэрства пераканання і публічнага дыялогу з шырокай аўдыторыяй.

    Жадаю ўсім шчасця, дабрабыту і новых творчых поспехаў у высакароднай працы!

    Аляксандр Лукашэнка