Віншаванне Беларускаму саюзу журналістаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз журналістаў з 60-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання.

    "За мінулыя гады саюз стаў адным з самых аўтарытэтных творчых аб'яднанняў краіны. Дастойна прадстаўляючы інтарэсы айчынных журналістаў, ён заслужыў прызнанне медыясупольнасці як у Беларусі, так і за мяжой", - гаворыцца ў віншаванні.

    Пройдзены шлях - адлюстраванне гісторыі станаўлення беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. "У многім дзякуючы намаганням вашай арганізацыі ўдалося захаваць і прымножыць іх лепшыя традыцыі. І цяпер, у эпоху інтэрнэту, журналісцкая супольнасць прадаўжае служыць людзям, выконваць сваё прызначэнне - сумленна і аб'ектыўна расказваць беларускай і замежнай аўдыторыі аб падзеях у краіне і свеце", - адзначыў Прэзідэнт.