Віншаванне Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў
Дарагія таварышы!
Сардэчна віншую вас з 25-годдзем з дня ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Ваша арганізацыя з'яўляецца адной з самых масавых і аўтарытэтных у краіне і аб'ядноўвае ў сваіх радах ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў.
Беларускі народ заўсёды будзе помніць баявыя і працоўныя подзвігі тых, хто прайшоў цярністымі франтавымі дарогамі, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, узнімаў родную зямлю з руін пасля Вялікай Айчыннай вайны, аднаўляў народную гаспадарку, забяспечваў развіццё эканомікі, адукацыі і культуры, ахоўваў мір і спакой грамадзян.
Ваш уклад у дзяржаўнае будаўніцтва неацэнны. І сёння вы ў страі - дапамагаеце мудрай парадай, удзелам у выхаванні маладога пакалення, вучыце нас захоўваць вернасць традыцыям бацькоў і дзядоў.
Дзякуй за працу, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Моцнага вам здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і новых ідэй для прадаўжэння вашай грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка