Віншаванне беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Вікторыю Азаранка з уражальнай перамогай на турніры BNP Paribas Ореn.
"Уся краіна, мільёны тваіх паклоннікаў і аматараў тэніса з заміраннем сэрца сачылі за вельмі цяжкім і эмацыянальным фіналам у Індыян-Уэлсе паміж дзвюма мацнейшымі тэнісісткамі планеты", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Вікторыі Азаранка за тое, што яна выстаяла ў гэтым процістаянні, праявіўшы лепшыя якасці беларускага народа. "Гэта заканамерны вынік мэтанакіраванасці і ўпартай працы, дзякуючы якім ты па праву вярнулася на алімп сусветнага тэніса", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка шчыра пажадаў спартсменцы і яе камандзе здароўя, удачы і новых яркіх перамог.