Віншаванне беларускай біятланістцы Дар'і Домрачавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальную тэлеграму Дар’і Домрачавай у сувязі з яе перамогай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне.  

    "Дарагая Дар’я! Віншую! Малайчына, ты зноў падарыла нам свята, пацвердзіўшы званне найвялікшай біятланісткі свету. Уся Беларусь з заміраннем сэрца сачыла за тваімі выступленнямі. І ты не падвяла. Ва ўпартым дасягненні гэтай мэты ты паказала самае высокае майстэрства і сапраўдны байцоўскі характар”, - гаворыцца ў віншаванні.

    "Дзякуй за незабыўныя хвіліны шчасця і гордасці! Чакаем цябе на Радзіме", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.