Віншаванне Беджы Каіду Эс-Себсі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беджы Каіда Эс-Себсі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва з Тунісам у розных сферах на карысць народаў нашых краін.