Віншаванне асабоваму складу і ветэранам транспартных войскаў з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў транспартных войскаў з прафесійным святам - Днём чыгуначных войскаў.

    "Гісторыя гэтых унікальных войскаў бярэ свой пачатак у далёкім 1876 годзе, калі ў Баранавічах быў створаны першы чыгуначны батальён. З таго часу чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, баяздольнасці і мабільнасці Узброеных Сіл", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Валодаючы высокімі кваліфікацыяй і прафесійным майстэрствам, разам са спецыяльнымі задачамі воіны-чыгуначнікі ўносяць значны ўклад у рэалізацыю важных дзяржаўных праграм па развіцці транспартнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Дзякую за ратную працу і адданасць краіне і народу".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых поспехаў у службовай дзейнасці на карысць працвітання роднай Беларусі.