Віншаванне асабоваму складу і ветэранам органаў фінансавых расследаванняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з 30-годдзем утварэння гэтых органаў.

    "Удасканальваючыся і ўмацоўваючыся з году ў год, ваша служба вырашае сур'ёзныя задачы па спыненні правапарушэнняў у фінансава-эканамічнай сферы, забяспечваючы тым самым нацыянальную бяспеку і суверэнітэт Беларусі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У гэты няпросты час, калі ад эфектыўнасці дзеянняў кожнага з вас у літаральным сэнсе залежыць развіццё ўсёй народнай гаспадаркі, а ў канчатковым выніку грамадская стабільнасць і дастатак грамадзян, вашы веды, асабістая адказнасць, дбайнасць і вернасць абавязку запатрабаваны як ніколі. Пры гэтым работу трэба выбудоўваць сістэмна, дзейнічаць на апярэджанне, у поўнай меры выкарыстоўваючы магчымасці сучасных тэхналогій".

    Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў з юбілеем ветэранаў службы, якія стаялі ля яе вытокаў, удасканальвалі формы і метады работы, закладвалі традыцыі.

    "Упэўнены, што органы фінансавых расследаванняў нашай краіны сёння маюць усе неабходныя рэсурсы для павышэння рэзультатыўнасці прафесійнай дзейнасці і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў", - адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, новых поспехаў і дасягненняў у рабоце на карысць Беларусі.