Віншаванне асабоваму складу і ветэранам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ГУБАЗіК МУС з 30-годдзем з дня ўтварэння падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя галоўнага ўпраўлення непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі. "Вы эфектыўна ачышчалі краіну ад банд, рашуча процістаялі спробам крыміналізаваць эканоміку і расцягнуць краіну. Паставілі трывалую заслону ўсім намерам адраджэння арганізаваных форм злачыннасці, усемагчымым праявам экстрэмізму і сацыяльнай варожасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць таго факта, што чарговую гадавіну ўпраўленне сустракае, маючы вельмі каштоўны вопыт работы, традыцыі і з'яднаную каманду прафесіяналаў, патрыётаў Айчыны. "Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце рабіць усё магчымае для таго, каб надзейна абараніць канстытуцыйны лад і мірнае жыццё беларусаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.