Віншаванне асабоваму складу 51-й гвардзейскай Аршанскай артылерыйскай брыгады

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 51-й гвардзейскай Аршанскай Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага артылерыйскай брыгады з 80-годдзем яе ўтварэння.

    "Народжанае на палях баёў Вялікай Айчыннай вайны злучэнне прайшло слаўны баявы шлях ад падмаскоўнай Каломны да Кёнігсберга. Асаблівай мужнасцю воіны-артылерысты вызначыліся пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння, як і ў грозныя ваенныя гады, воіны брыгады, якая па праву лічыцца адной з лепшых артылерыйскіх воінскіх часцей Узброеных Сіл, пастаянна дэманструе сваё высокае прафесійнае майстэрства ў ходзе буйнамаштабных вучэнняў, якасна і эфектыўна выконваючы пастаўленыя камандаваннем задачы.

    "У сучасных войнах і ўзброеных канфліктах артылерыя не страціла сваёй назвы "бога вайны" і вырашальнай ролі на полі бою. Упэўнены, што вы гэта добра разумееце і ў далейшым будзеце рабіць усё, каб агнявая моц нашых Узброеных Сіл расла і ўмацоўвалася ў інтарэсах гарантаванай абароны Рэспублікі Беларусь ад замахаў на яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ветэранам і асабоваму складу артылерыйскай брыгады за ратную працу і пажадаў ім мірнага неба, шчасця, дабрабыту і вялікіх поспехаў у службе на карысць Радзімы.