Віншаванне асабоваму складу 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай Радомскай Чырванасцяжнай базы з 80-годдзем з дня ўтварэння часці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што баявая гісторыя авіябазы пачалася ў лёсавызначальным 1941 годзе.
"У час Вялікай Айчыннай вайны, змагаючыся з ворагам на Ленінградскім, Бранскім, Варонежскім, Сталінградскім і Цэнтральным франтах, лётчыкі 563-га знішчальнага палка, правапераемнікам якога з'яўляецца 116-я штурмавая авіяцыйная база, пакрылі сябе нягаснучай славай. Асаблівая старонка летапісу часці - удзел авіяпалка ў вызваленні Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ваеннаслужачыя 116-й авіябазы, наследнікі гэтых пераможных традыцый, праяўляючы бяспрыкладную мужнасць і высокі прафесіяналізм, сёння сумленна і самааддана выконваюць свой воінскі абавязак. "Асабовы склад авіябазы паспяхова асвойвае найноўшую тэхніку, пастаянна ўдасканальвае лётнае майстэрства, на належным узроўні вырашае пастаўленыя задачы па ўмацаванні абараназдольнасці краіны і забеспячэнні мірнага жыцця грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падзякаваў асабоваму складу часці за службу і пажадаў ваеннаслужачым моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.

