Віншаванне Арыне Сабаленка з заваяваннем тытула на турніры WТА ў Адэлаідзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленка з заваяваннем першага тытула ў годзе на турніры WТА ў Адэлаідзе.
"На радасць шматлікіх паклоннікаў з Беларусі і з усяго свету ты дабілася гэтай перамогі, паказаўшы на корце выдатную гульню, жалезную вытрымку і самавалоданне, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, нас чакае яркі сезон, у якім ты зможаш пакарыць самыя высокія вяршыні сусветнага тэніса".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, шчасця і ўдачы.