Віншаванне Архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з днём нараджэння.

    "Ваша плённае і шматграннае архірэйскае служэнне - яскравы прыклад адданасці выбранаму шляху і нястомнай працы, накіраванай на адраджэнне і ўмацаванне праваслаўя. Вашы малітвы дапамагаюць людзям набываць сілу духу і імкнуцца да новых здзяйсненняў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "За доўгія гады стваральных спраў і важных пачынанняў вы здабылі заслужаны аўтарытэт, сталі добрым пастарам і настаўнікам не толькі для міран, але і для свяшчэннаслужыцеляў. З'яўляючыся настаяцелем Жыровіцкага манастыра, адной з жамчужын беларускай зямлі, вы ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне гэтага цэнтра праваслаўнай адукацыі, развіццё дзяржаўна-царкоўных адносін па пытаннях выхавання моладзі, дабрачыннай і сацыяльнай працы".

    "Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, самыя шчырыя пажаданні моцы цялесных і духоўных сіл, дапамогі Божай у добрых справах. Няхай Вашымі малітвамі і ў далейшым множыцца духоўнае багацце нашай краіны", - пажадаў Прэзідэнт.