Віншаванне Архібіскупу Іосіфу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архібіскупа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем.

    "У час гэтых святочных дзён кожны вернік хвалюецца ў прадчуванні вялікага цуду Уваскрэсення Хрыстовага, што абуджае любоў, веру і міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Каталіцкая канфесія адыгрывае значную ролю ў стварэнні непаўторнай беларускай культуры, фарміраванні ў грамадстве атмасферы добразычлівасці, узаемапавагі, чулых адносін адзін да аднаго, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    "Шчыра жадаю, каб Божая благадаць падтрымлівала Вас, давала духоўную моц, здароўе і сілы ў самаахвярным служэнні людзям. Няхай Ваша высокае архібіскупскае прызванне і ў далейшым адгукаецца дабрынёй у думках і сэрцы кожнага чалавека", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.