Віншаванне ўдзельнікам XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў, удзельнікаў і гасцей XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур з адкрыццём гэтага форуму.

    "Наша дзяржава актыўна падтрымлівае рэалізацыю правоў усіх нацый, якія жывуць у Беларусі, на свабоднае развіццё іх мастацтваў, моў і традыцый. Прадстаўнікі розных народаў зберагаюць сваю спадчыну і тым самым садзейнічаюць гарманічнаму развіццю грамадства, дэманструюць усяму свету міралюбнасць нашай дзяржавы, яе імкненне да згоды і ўзаемаразумення", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за час свайго існавання фестываль стаў месцам сустрэчы людзей з адкрытымі шчырымі сэрцамі. Ён садзейнічае ўмацаванню добрасуседскіх сувязей, служыць сімвалам дружбы і павагі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і цяперашні форум стане сапраўдным святам шматнацыянальнага мастацтва, падорыць гледачам нямала новых уражанняў і цікавых сустрэч.