Віншаванне Аляксандру Вучычу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сербіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Вучыча з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сербіі.

    "Гэта перамога сведчыць аб прызнанні сербскім народам Вашых заслуг на пасадзе Прэм'ер-міністра і звязаных з Вамі надзеях на новыя дасягненні, далейшы прагрэс і працвітанне краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі пашырэнне адносін з Сербіяй лічаць важным напрамкам знешняй палітыкі і з аптымізмам глядзяць у будучыню. "Ваш нядаўні візіт у Мінск і дасягнутыя дамоўленасці пасадзейнічаюць актывізацыі і эфектыўнасці двухбаковых адносін. Упэўнены, што на пасадзе Кіраўніка дзяржавы Вы застаняцеся прыхільнікам паступальнага развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.