Віншаванне Аляксандру Ван дэр Белену з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Аляксандра Ван дэр Белена з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага пашырэння двухбаковых адносін з Аўстрыяй на аснове дружбы і ўзаемаразумення.

    "Спадзяюся на больш поўнае выкарыстанне магчымасцей развіцця палітычных міждзяржаўных кантактаў, актывізацыі гандлёва-эканамічнага і іншага супрацоўніцтва на карысць народаў Беларусі і Аўстрыі", - гаворыцца ў віншаванні.