Віншаванне алімпійскай чэмпіёнцы Эліне Зверавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскую чэмпіёнку Эліну Звераву з юбілеем.

    "Як першая ў Беларусі алімпійская чэмпіёнка ў кіданні дыска, таленавіты і моцны духам чалавек Вы з'яўляецеся яркім прыкладам для юных атлетаў, якія мараць аб вялікіх перамогах, - гаворыцца ў віншаванні. - Надзвычанае спартыўнае даўгалецце, багаты вопыт і сёння дапамагаюць Вам служыць любімай справе ў якасці трэнера, выхоўваць будучых чэмпіёнаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эліне Зверавай моцнага здароўя і дабрабыту.