Віншаванне алімпійскай чэмпіёнцы Алене Бяловай з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем алімпійскую чэмпіёнку Алену Бялову.
"Уся Ваша працоўная біяграфія звязана са спортам высокіх дасягненняў. З'яўляючыся чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, шматразовай чэмпіёнкай свету і СССР па фехтаванні, Вы ўнеслі значны ўклад у праслаўленне нашай Радзімы на міжнароднай арэне, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што імя спартсменкі назаўсёды ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю сусветнага і айчыннага спорту. "Асаблівай удзячнасці заслугоўвае тое, што свой вопыт і веды Вы на працягу спартыўнай кар'еры і прафесійнай дзейнасці перадаяце маладому пакаленню", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.