Віншаванне акадэміку Жарэсу Алфёраву з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння.

    "Усё Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння навуцы, інтэлектуальнага пошуку, імкнення да новых здзяйсненняў. Яркі талент і адданасць любімай справе прынеслі Вам сусветную славу і былі адзначаны самай прэстыжнай узнагародай навуковай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што глыбокай павагі заслугоўвае актыўная грамадзянская пазіцыя вучонага, яго імкненне адстойваць свае перакананні і ідэалы.

    "Мы ўдзячныя за ўвагу, якую Вы ўдзяляеце ўмацаванню беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў даследчай сферы, цэнім пастаянныя намаганні па падтрымцы маладых вучоных", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Жарэс Алфёраў заўсёды будзе жаданым госцем у Беларусі.